Каардынатара грамадзкай арганізацыі «Адкрытая Расея» Арцёма Важанкова вызвалілі зь ізалятара ў Беларусі, і ён вярнуўся ў Расею. Важанкова затрымалі 11 жніўня ў Менску падчас акцый пратэстаў, некалькі дзён нікому не было вядома яго месцазнаходжаньне.
Паводле яго адваката, Важанкоў застаецца падазраваным ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Па вяртаньні ў Расею Важанкоў даў інтэрвію «Натоящему времени».
— Зьбіцьцё, гвалт і катаваньні былі з боку АМАПу пры затрыманьні і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. ...Білі, малацілі дубінкамі — тэлескапічнымі дубінкамі. Акрамя ўсяго іншага, ставілі на калені на бэтонную падлогу, прымушалі трымаць галаву дакранутай да падлогі і стаяць такім чынам дзьве гадзіны. Дранцьвее наогул усё цела, людзі рэальна стагналі ад болю. У першы дзень наогул не давалі вады, не выпускалі ў прыбіральню і прыходзілі ў гэтую закрытую тэрыторыю пабіць часам. Проста так, для задавальненьня. Яны сказалі: «Мы вас такім чынам, „твари“, перавыхоўваем». Мы ўвесь час былі ў позе «твар у падлогу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны ні ў чым ня ўдзельнічалі». Сярод затрыманых у Менску расейская апазыцыя пазнала сваіх актывістаўБыло страшна не калі бачыў, а калі чуў. Ноччу за вокнамі ў гэтым самым Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў проста чулася чалавечае выцьцё, крыкі, стогны. Людзей катавалі. Мы яшчэ ня так моцна атрымалі. У камэры, дзе я сядзеў, быў чалавек, да якога ўжывалі такія катаваньні, як «ластаўка», і значна больш жорстка білі. Пускалі па калідоры — гэта калі па калідоры ідзе голы чалавек, абапал стаяць супрацоўнікі АМАПу і малоцяць дручкамі — хто куды як пацэліць. А «ластаўка» — гэта калі змацоўваюць кайданкамі рукі за сьпіну і падвешваюць. Вывіх суставаў гарантаваны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў»Я нават ня ведаю, з адкрытымі тварамі яны былі ці не, таму што мы ўвесь час былі «тварам у падлогу». Яны клапаціліся аб тым, каб іх ніхто ня ўбачыў. Любая фраза выклікала агрэсію. «Дайце піць» — агрэсія. «Хочам у туалет» — агрэсія. Ня кожная іх агрэсія канчалася зьбіцьцём, але кожнае наша слова канчалася абразамі і лаянкай. У камэры нас, напрыклад, трымалі ўсіх чамусьці ў трусах. Больш за тое, быў такі выпадак: аднаго маладога мужчыну павялі ў суд у трусах, прысудзілі яму 14 сутак. Яго вывелі з камэры і вялі, як ён расказаў, па вуліцы ў позе ластаўкі ў трусах у будынак суду. Прывялі ў кабінэт судзьдзі ў трусах, і яна яму дала 14 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дабіваць параненага — гэта апошняя стадыя нізасьці». Доктар-рэаніматоляг пра траўмы і пакуты пацярпелых ад сілавікоў