Магілёўскі «губэрнатар» сустрэнецца з пратэстоўцамі, «калі загадае Лукашэнка»

Мітынг салідарнасьці ў Магілёве

Пра гэта старшыня аблвыканкаму Леанід Заяц заявіў падчас сустрэчы зь мясцовым актывістам Валадаром Цурпанавым.

Чыноўнік настойвае: няма фактаў, якія пацьвярджаюць зьбіцьцё сілавікамі ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, і дадае, што «у горадзе ніхто не загінуў». Цурпанаў сьцьвярджае, што сустракаўся з чыноўнікамі, маючы паўнамоцтвы «плошчы», і агучыў яе патрабаваньні:

• Забясьпечыць правядзеньне мірных сходаў без абмежаваньняў
• Узяць пад хатні арышт усіх начальнікаў мясцовых аддзелаў міліцыі
• Зьліквідаваць пасады і структуры ідэолягаў
• Аднавіць працу інтэрнэту, зьняўшы блякаду
• Вызваліць палітвязьняў

Цурпанаў кажа, што людзі перад аблвыканкамам зьбяруцца ў кожны момант. Раней ён высьветліў у пракуратуры, што пры абласной вэртыкалі быў створаны штаб, які, на ягоную думку, кіраваў разгонам пратэстаў. Актывіст лічыць, што ачольваў яго Леанід Заяц.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні прадстаўнікі пратэстоўцаў ня здолелі дамовіцца з уладамі наконт сваіх патрабаваньняў