Пасьля таго, як у сацыяльных сетках зьявіліся фатаздымкі сэрбскіх вайскоўцаў у Беларусі з камэнтарамі пра іх магчымую ролю ў здушэньні пратэстаў у Беларусі, міністар абароны Сэрбіі выступіў з абвяржэньнем.
15 жніўня беларускі аналітык Франак Вячорка апублікаваў здымкі сэрбскіх вайскоўцаў, як меркавалася, у Менску і Берасьці. Паводле Ф. Вячоркі, гэта вымагала высьвятленьня іх магчымага ўдзелу ў здушэньні цяперашніх пратэстаў у Беларусі.
У сваім адказе міністар абароны Сэрбіі Аляксандар Вулін заявіў, што такія сьцьверджаньні — "працяг адмысловай вайны супраць Сэрбскай арміі і яе вярхоўнага галоўнакамандуючага (сэрбскага прэзыдэнта Аляксандра Вучыча. — РС).
Паводле сайту міністэрства, Вулін патлумачыў, што некаторыя з фота, апублікаваных у сацыяльных сетках, былі зробленыя ў 2018 годзе падчас супольных вучэньняў войска і паліцыі ў сэрбскім горадзе Кралеве.
«Дзевяць нашых вайскоўцаў цяпер у Беларусі, у Берасьці, ізаляваныя на вайсковым палігоне, дзе яны рыхтуюцца да вайсковых спаборніцтваў «Снайпэрская мяжа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хлопцам плацяць 30 рублёў, дзяўчатам — 60». Міністар Караеў пра адстаўку і ТарайкоўскагаКіраўнікі Беларусі і Сэрбіі Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Вучыч апошні раз сустракался ў Менску ў чэрвені 2019 году. Вучыч тады падзякаваў Лукашэнку за тое, што Беларусь не прызнала Косава, а таксама перадала чатыры старыя самалёты MiG-29. Падрабязнасьці ўгоды, аднак, невядомыя, бо Міністэрства абароны Сэрбіі вызначыла гэтыя дамовы як «сакрэтныя».