Больў за сотню тысяч людзей, якія зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся каля стэлы «Менск — горад-герой», цяпер рушаць у бок праспэкту Незалежнасьці.
Людзі трымаюць розныя плякаты: «Вярніце мой горад!», «Трыбунал», «Ярмошыну — на Акрэсьціна», «Выключай БТ», «Сьвета — наш прэзыдэнт», «Свабоду палітвязьням!» і іншыя звычайныя для цяперашніх пратэстаў лёзунгі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галасы зь менскага Маршу Свабоды. Тры цытаты са стрыму СвабодыЯк кажуць дэманстранты ў размове са Свабодай, далейшы маршрут — да Дому ўраду. Адпачатку мітынг плянаваўся менавіта там, але пляцоўку раптоўна занялі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Галава калёны ўжо там.
Праспэкт Пераможцаў цалкам вызвалены ад руху аўтатранспарту, людзі і ідуць на ўсю шырыню праезнай часткі.
На вуліцах сумежных з праспэктам Незалежнасьці — у прыватнасьці на Чырвонаармейскай і Ульянаўскай — па сьведчаньнях журналістаў Свабоды, шмат спэцтэхнікі: блізу двух дзясяткаў аўтазакаў і вадамётаў.