Злучаныя Штаты актыўна абмяркоўваюць сытуацыю ў Беларусі з прадстаўнікамі Эўрапейскага Зьвязу, пасьля таго як на цягам усяго гэтага тыдня беларускія ўлады спрабавалі жорстка здушыць масавыя пратэсты супраць меркаванай фальсыфікацыі выбараў рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта заявіў у суботу дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Выступаючы ў сталіцы Польшчы, якая стала апошняй прыпынкам Пампэо ў часе турнэ па цэнтральнай Эўропе, дзяржсакратар ЗША заявіў, што Вашынгтон адсочвае сытуацыю ў Беларусі, і што мэта ягоных кантактаў зь лідэрамі ЭЗ — гэта «паспрабаваць дапамагчы ўсім, чым можам, каб беларускі народ здабыў сувэрэнітэт і свабоду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісар Вархэі: санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі рыхтуюцца поўным ходамНапярэдадні, 14 жніўня, кіраўніцтва ЭЗ зрабіла першы крок да таго, каб увесьці супраць Беларусі новыя санкцыі, распарадзіўшыся, каб замежнапалітычнае ведамства ЭЗ падрыхтавала сьпіс беларускіх асобаў, у дачыненьні да якіх было б мэтазгодна ўвесьці санкцыі.
На сумеснай з Майкам Пампэо прэсавай канфэрэнцыі міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч выказаў думку, што патэнцыйныя санкцыі варта ўжыць толькі да найвышэйшых асобаў у кіраўніцтве Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Славеніі заклікаў правесьці новыя выбары ў БеларусіЧапутовіч таксама адзначыў, што прысутнасьць у Польшчы войскаў ЗША — гэта ключавы элемэнт у польскай сыстэме абароны і стратэгічнага стрымліваньня, бо Польшча знаходзіцца «бліжэй да патэнцыйнай крыніцы канфлікту». Частка назіральнікаў, уключаючы аналітыкаў агенцтва Reuters, расцаніла гэтыя словы польскага міністра як цалкам адкрытае ўказаньне на Расею і палітыку, якая ажыцьцяўляецца Крамлём.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы зь беларускіх дыпляматаў падтрымаў пратэсты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьвітаньне з загінулым, бунт на БТ, мітынгі па ўсёй краіне. Найважнейшае за 15 жніўня