Лукашэнка даручыў сілавікам спыніць «ланцуг ад Вільні да Кіева»

Ланцуг салідарнасьці ў Віцебску 15 жніўня

Аляксандар Лукашэнка даручыў сілавікам спыняць правядзеньне ў краіне акцый салідарнасьці, асабліва «пры садзейнічаньні замежных дзяржаў», і заявіў, што валодае інфармацыяй пра намер Захаду выбудаваць «ланцуг зь Вільні да Кіева». Пра гэта паведамляе БелТА.

«Але цікавая зьявілася інфармацыя сёньня з раніцы пра тое, што яны хочуць выбудаваць „ланцуг“ ад Вільні да Кіева. Гэта значыць ланцуг неабыякавых. Мала на праспэкце ў Менску неабыякавых з кветачкамі і ў ланцугах... Ужо хочуць выставіць ад Вільні да Кіева і сабраць туды больш за 300 тысяч чалавек», — сказаў Лукашэнка.

«Даручаю Міністэрству абароны, МУС і КДБ, а таксама генэральнаму пракурору ажыцьцявіць ацэнку, катэгарычна не дапусьціць такіх дзеяньняў», — заявіў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьвітаньне з загінулым, бунт на БТ, мітынгі па ўсёй краіне. Найважнейшае за 15 жніўня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочыя «Беларуськалію» абвясьцілі пра страйк, патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абяцае перакінуць дэсантнікаў зь Віцебску ў Горадню