Яны паведамілі Радыё Свабода, што ў панядзелак далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія б’юць нас за нашыя ж падаткі».
Страйк мае працягвацца да поўнага выкананьня наступных патрабаваньняў:
— Вызваленьне ўсіх палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных акцый
— Неадкладная адстаўка Аляксандра Лукашэнкі
— Правядзеньне сумленных і празрыстых выбараў пры ўдзеле міжнародных арганізацый і незалежных назіральнікаў
— Правядзеньне адкрытага незалежнага расьсьледаваньня фактаў катаваньняў супраць мірных грамадзян з боку сілавікоў
— Скасаваньне кантрактнай сыстэмы
Поўны тэкст заявы можна прачытаць па спасылцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэсты ў Менску і Салігорску. СТРЫМ Свабоды ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьвітаньне з загінулым, бунт на БТ, мітынгі па ўсёй краіне. Найважнейшае за 15 жніўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новае відэа Associated Press пярэчыць афіцыйнай вэрсіі пра сьмерць Тарайкоўскага