Менскі сэрвіс пракату Kolobike пачаў вяртаць ровары ў горад, праца аднаўляецца ад 15 жніўня пасьля 8 дзён недасяжнасьці, піша Tut.by.
Грошы, заробленыя з 15-га па 20-га, абяцаюць накіраваць на падтрымку пацярпелых на мірных акцыях. Раней карыстальнікаў сэрвісу, якія былі побач зь месцамі перадвыбарных акцыяў, штрафавалі за адсутнасьць люстэрак на пракатных роварах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Колабайк» ня будзе аплочваць штрафы пратэстоўцаў на шэрынгавых роварахДырэктар сэрвісу Kolobike Вадзім Осіпчык спачатку адмаўляўся ад адказнасьці за штрафы: казаў, што «рэвалюцыянэры» самі павінны плаціць штраф за адсутнасьць люстэрак на пракатных роварах.
Цяпер жа сэрвіс абяцае кампэнсаваць штрафы за неадпаведнасьць ровараў правілам дарожнага руху.