Працоўныя «Беларускалію» 14 жніўня праводзяць мітынг каля прахадной прадпрыемства. Сабраліся тысячы людзей.
Журналісты налічылі на мітынгу каля 4 тысяч супрацоўнікаў прадпрыемства. З словаў генэральнага дырэктара Івана Галаватага, быў затрыманы 31 чалавек, цяпер 24 адпушчаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэсты ў Менску і Салігорску. СТРЫМ СвабодыЛюдзі запатрабавалі расфармаваць АМАП, правесьці новыя выбары з новым складам Цэнтральнай выбарчай камісіі, вызваліць усіх палітзьняволеных.

Іван Галаваты (на фота зьлева)
Іван Галаваты сказаў, што «ён з калектывам», але тэму палітычных пытаньняў не закранаў. Людзі вельмі эмацыйна зьвярталіся да чыноўніка і крычалі «Сыходзь!», «Вызваляць!» і «Бастуем!».

Таксама людзі запатрабавалі выплаціць заробак затрыманым за той час, пакуль яны былі за кратамі. Людзі казалі пра зьверствы сілавікоў і патрабавалі працягнуць вінаватых да адказнасьці. Таксама працоўныя прыгразілі спыніць вытворчасьць, «пакуль патрабаваньні ня будуць выкананыя».