Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў пачалі кампанію дакумэнтаваньня выпадкаў жорсткага, бесчалавечнага і зьневажальнага абыходжаньня ў дачыненьні да ўдзельнікаў пратэставых выступленьняў.
Расказаныя гісторыі і сьведчаньні стануць доказамі злачынных дзеяньняў з боку сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прымушалі сьпяваць гімн, хто ня ведаў — зьбівалі». У Берасьці вызвалены зь міліцыі падлетак заявіў пра катаваньніШто неабходна зрабіць
Калі вас зьбілі пры затрыманьні або ў РУУС, ІЧУ, напішыце сваю гісторыю:
• дата, месца і акалічнасьці затрыманьня;
• месца ўтрыманьня і ўмовы там:
• дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады (прозьвішчы, званьні, прыкметы);
• некалькі здымкаў цялесных пашкоджаньняў на лічбавую камэру пры натуральным асьвятленьні.
Самы просты шлях
Запоўніць гугл-форму «Збор і дакумэнтаваньне фактаў катаваньняў».
Дашліце файлы з апісаньнем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com. Таксама можна зьвязацца з журналістамі або юрыстамі і расказаць сваю гісторыю пад відэазапіс (тэлефон у Менску +375 17 394 63 11).
У асаблівых выпадках ананімнасьць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы ня ўтойваць сваіх імёнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску і Жодзіне пачалі выпускаць затрыманых 9-12 жніўняАдначасова можна папрасіць дапамогі ў складаньні скаргі на незаконнае затрыманьне, жорсткае абыходжаньне з боку супрацоўнікаў міліцыі ды іншыя парушэньні з боку прадстаўнікоў улады.