Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў. Гэта першы паліытчны выступ кандыдаткі ў прэзыдэнты пасьля вымушанага ад'езду зь Беларусі.
Яна залікала старшыняў гарвыканкамаў арганізаваць 15 і 16 жніўня масавыя мірныя акцыі ў беларускіх гарадах.
«Там, дзе камісіі палічылі сумленна, мая падтрымка склала ад 60% да 70%, а ў Новай Баравой 90%. Беларусы больш ніколі не захочуць жыць з папярэдняй уладай. У яго перамогу большасьць ня верыць. Мы заўсёды казалі, што абараняць свой голас трэба законным і мірным спосабам. А выхад грамадзянаў на вуліцу ўлада ператварыла ў бойню. Сытуацыя крытычная».
Ціханоўская заклікала ўладу спыніць гвалт і падзякавала сілавікам, якія адмовіліся выконваць загады і ня білі суграмадзян. Яна падзякавала рабочым, якія абвесьцілі страйк.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала тых, хто галасаваў за яе на выбарах, падпісацца ў адмысловым фармуляры ў інтэрнэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прабачце нам». Настаўнікі выйшлі з пратэстам у цэнтар Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шосты дзень пратэстаў. Масавыя шэсьці і мітынгі рабочых у Менску, Салігорску, Віцебску, Горадні. Жлобіне