Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і ў турмах Беларусі ў жніўні 2020 году. Калі падобнае здарылася з вамі ці вы былі сьведкам, раскажыце нам пра гэта.
Карэспандэнт расейскага выданьня Znak.com Мікіта Целіжэнка, затрыманы 10 жніўня каля 19.00 у цэнтры Менска на вуліцы Нямізе:
«Да мяне пад’яжджае мінівэн, зь яго выходзяць цалкам экіпаваныя байцы, яны бачаць, што я пішу нешта ў тэлефоне, а я пісаў sms, але яны палічылі, што я пішу ў Тэлеграме і маю доступ да інтэрнэту. А ўсіх людзей Беларусі, хто калупаецца ў тэлефоне, яны прымаюць за каардынатараў усіх гэтых пратэстаў, як я разумею.
Мяне даставілі ў РУУС — Маскоўскае. Там сілу ўжывалі да ўсіх без выключэньня: любое пытаньне, якое не задавальняла супрацоўнікаў, тут жа абарочвалася зьбіцьцём. Людзі крычалі, людзі ад болю хадзілі пад сябе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Было страшна, калі на мяне накіравалі стрэльбу». Што кажуць удзельнікі пратэстаў у МенскуІ ўсё гэта праходзіла пры поўным спакоі ўсіх астатніх супрацоўнікаў міліцыі, якія, у сутнасьці, павінны абараняць людзей. Яны ўпіваюцца гэтым. Яны прымушаюць людзей маліцца, калі пачынаюць іх біць. Кажуць: «Чытай Ойча наш»! І малоцяць дручкамі, нагамі і ўсім астатнім. Білі па галаве, білі па нагах. Чалавека, якога вялі перада мной, з усяго размаху «дзеля жарту» даўбанулі аб дзьвярны вушак.
Усіх звальваюць покатам у актавую залю. І першае, што ты бачыш, — гэта людзі, па якіх ходзяць як самі супрацоўнікі міліцыі, так і тыя самыя затрыманыя: яны таксама вымушаныя ісьці па людзях. Бо наступіць няма куды.
Усе ляжаць пад нагамі, усе крычаць, просяць дапамогі. Дапамога не аказваецца. У лепшым выпадку табе не прыляціць па мазгаўні.
Проста калі ты заходзіш, цябе кладуць тварам на падлогу. Ня дай бог ты павярнуў галаву — табе адразу прылятае зь берца па твары. Ты павінен глядзець у падлогу. Мяне гэта абмінула. Але таварыш, які ляжаў побач, відаць, пазбавіўся зубоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні сваякоў затрыманых сабраліся пад турмой на Акрэсьціна. Падагналі аўтазакі. ФОТА16 гадзін ляжыш у позе, дзе ў цябе галава за сьпінай, разагнуцца нельга, галаву падняць нельга, перасесьці нельга. У прыбіральню з дазволу. Калі ўсё нармальна — то дазволяць, калі не — хадзі пад сябе, і многія так і робяць. Пры мне было каля 150 чалавек затрыманых, толькі ў адным Маскоўскім РУУС. Людзей зьбівалі як мінімум на двух ці трох паверхах, мяркуючы па крыках. Ваду не атрымаць, а калі атрымаць, то толькі ў парадку чаргі. І ня факт, што табе дастанецца.
Усіх людзей, якія раніцай яшчэ застаюцца ў РУУС, спускаюць уніз на першы паверх, дзе знаходзяцца камэры, разьлічаныя на два-тры чалавекі. У іх загружаюць 20-30 чалавек, а там няма ніякай вэнтыляцыі. Людзям забараняюць сядаць, людзям забараняюць паварочвацца. Усё роўна, які ўзрост, які пол. Людзі проста стаяць і марынуюцца.
Кандэнсат ад дыханьня зьяўляецца на сьценах, на столі. Цячэ па столі. Ты рэальна стаіш у вадзе, ня ведаеш, чым дыхаць. Людзі трацяць прытомнасьць праз тое, што дыхаць няма чым. Але нікому ніякай справы няма. Калі ты, ня дай бог, нешта папрасіў, гэта можа кепска скончыцца, табе ж і прыляціць.
Там былі людзі з пашкоджаным хрыбетнікам, з разьбітымі рукамі і нагамі, страсеньнем. Нічога нікому.
Максымум — могуць кагосьці вынесьці на насілках цішком, пакуль ты ня бачыш. Жывы чалавек ці мёртвы — ты нават не даведаесься. Калі, ня дай бог, ты падняў галаву — табе адразу па ёй і прылятае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Б’юць да страты прытомнасьці». Што адбываецца пасьля затрыманьня ў міліцыіКалі ты пратырчаў недзе дзьве гадзіны ў гэтай камэры, прыяжджаюць супрацоўнікі СОБРу, грузяць чалавека ў аўтазак. Прычым грузяць такім чынам, што людзі ляжаць штабэлямі, адзін на адным. І дыхаць тым, хто апынуўся ніжэй, проста робіцца няма чым. Таму атрымліваецца, што калі вы выяжджаеце, людзі зь перабітымі канцавінамі проста крычаць ад болю.
У момант, калі машына паехала, нам усім сказалі ўстаць на кукішкі, рукі за галаву, сагнуць шыю. Проста, атрымліваецца, калі ты едзеш, ты ня можаш на нешта абаперціся. Як толькі ты апускаеш галаву ніжэй, падымаеш яе вышэй — табе тут жа пачынаюць прылятаць удары. Табе абсалютна забаронена на нешта абапірацца. І калі канваірам становіцца сумна, яны проста, гэта самае жудаснае відовішча, калі людзі сядзяць, ня могуць падняць галаву, ім кажуць: «Сьпявайце гімн Беларусі» і вязуць праз увесь горад.
Дапусьцім, калі хтосьці ўстаў камусьці на руку, то чалавек просіць устаць: «Прыбяры нагу з маёй рукі». Калі ён гэта робіць без дазволу канваіраў, чалавека зноў зьбіваюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 10 гадоў зьняволеньня. Якія законы могуць парушаць сілавікі пры жорсткіх разгонахЕхалі мы нейкімі прасёлкамі, мяркуючы па трасяніне. І ў момант, калі даехалі, некаторым людзям стала фізычна дрэнна. І іх, у сутнасьці, выкідалі з аўтазака ў турму. Гэта называецца ІЧУ, але наагул, у сутнасьці, гэта турма. Жодзіна, па-мойму, называецца. Ты абсалютна ня ведаеш, куды ты едзеш, табе не тлумачаць, што табе прадʼяўляецца. На пытаньне, што ты парушыў, зноў жа ідуць удары па печані, па нырках, па сьпіне, па галаве. Цябе заводзяць, пагражаюць табе: «Вы зараз прыедзеце на хату, вас там „петушыць“ будуць па чарзе, мы ўжо дамовіліся».
Зьмясьцілі ў нейкі дворык, і ў гэтым прагулачным дворыку мы і чакалі моманту, калі нас «расьселяць». Але праблема ў тым, што разам з намі прыехалі яшчэ восем аўтазакаў — мы былі сёмымі, — і чарга была вельмі вялікая. Ты стаіш на вуліцы. А ўжо ня травень месяц. Стала халаднець. Людзі сядзяць, чакаюць, але многія цешацца, што прынамсі іх ня бʼюць у гэты момант. То бок, людзі рэальна радуюцца турме, што там іх не херачаць.
Далей, пакуль мы чакалі, прыйшоў палкоўнік Ілюшкевіч, сказаў прозьвішча, ты падняў руку, што ты тут, і пайшлі ўзяць твае рэчы.
Вялізны дзякуй работнікам пасольства Расеі, якія ў сутнасьці эвакууюць расіянаў. Бо тут ніякай скідкі на тое, што ты — грамадзянін Расеі, на тое, што ты — журналіст, ня робіцца. Калі ты папаўся, няважна, куды ты ішоў, ты адграбаеш".