Вядоўца тэлеканалу «Беларусь 1» Яўген Перлін абвясьціў пра сыход зь дзяржаўнай тэлевізіі.
У допісе ў сваім Інстаграме ён напісаў, што на дзяржаўнай тэлевізіі працаваў з 2009 году і што цяпер ніводзін з забаўляльных праектаў не выклікае той эмоцыі, дзеля якой задумваўся.
«Я вырашыў, што мой сёньняшні эфір на Беларусь-1 быў апошнім. На гэтае рашэньне ніхто не паўплываў, я прыняў яго сам. Спадзяюся, што хутка вернецца тая самая #МаяКраiнаБеларусь ❤️»
Радыё Свабода зьвязалася з Яўгенам Перліным праз тэлефон. Патлумачыць прычыны свайго рашэньня Яўген адмовіўся, сказаўшы, што ўжо напісаў усё, што хацеў. Ён кажа, што проста сышоў з тэлевізіі, іншых прапановаў працы ў яго пакуль няма.
«Я сышоў, далей як пойдзе», — сказаў Яўген Перлін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольніўся вядоўца навінаў на БТ Сяргей Казловіч, сышла вядоўца СТВ Тацяна Бародкіна