Каля Палацу Рэспублікі ў Менску заўважаная машына хуткай дапамогі, якой кіруюць людзі ў масках. Фатаздымак, які гэта пацьвярджае, мы атрымалі ад чытача.
У панядзелак увечары сьведкі пратэсту каля гандлёвага цэнтру «Рыга» паведамілі Свабодзе, што калі прысутныя расступіліся і ўпусьцілі ў кола тры машыны хуткай дапамогі, адтуль з вокнаў выкінулі пакеты зь невядомым зьмесьцівам і паехалі далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманым у Гомлі прысуджаюць па 10–15 дзён арышту, на суды не пускаюць, інфармацыю сваякам не даюць