Дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу паведаміў Свабодзе 11 жніўня, што страйку на прадпрыемстве не было.
Паводле крыніцаў Свабоды, працаўнікі абураліся затрыманьнем падчас пратэстаў аднаго з рабочых. Двое калег хацелі ісьці сьведкамі ў суд, бо бачылі яго затрыманьне.
У абедны перапынак прайшоў сход з удзелам старшыні Жабінкаўскага райвыканкаму Віталя Кулака і начальніка міліцыі Лаготы.
Затрыманага супрацоўніка выпусьцілі з падпіскай аб нявыезьдзе. Дырэктар завода сустракаўся зь ім. Але людзям паведаміў, што адміністрацыйная справа заведзеная, сказаў Свабодзе адзін з удзельнікаў сходу.
11 жніўня зьявіліся паведамленьні, што на некаторых прадпрыемствах пачаліся страйкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафкам жлобінскага БМЗ зьвярнуўся да праўладнай фэдэрацыі прафсаюзаў. На заводзе пакуль не страйкуюць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва заводу імя Казлова рыхтуе заяву ў адміністрацыю прэзыдэнта аб сытуацыі пасьля выбараў. АМАП затрымаў людзей каля заводу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпрэсіі нацэленыя на рабочых». Прафсаюзны лідэр пра «перадстрайкавую» сытуацыю ў Наваполацку