Эўразьвяз рыхтуе заяву пра Беларусь

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль паведаміў, што ў Эўразьвязе ідзе праца над супольнай рэакцыяй на падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

«Старанна сочым за разьвіцьцём падзей і працуем зь міністрамі замежных спраў над рэакцыяй ЭЗ і заявай 27 краін ЭЗ», — напісаў Барэль у аўторак у Твітэры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэо: выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі

«Неабходна спыніць жорсткія рэпрэсіі і арышты мірных дэманстрантаў у Беларусі», — лічыць ён.

Бурэль падкрэсьліў, што «беларускі народ мае права на дэмакратыю і свабодныя і справядлівыя выбары».

Тым часам дыпляматычная крыніца ў Брусэлі паведаміла агенцтву ТАСС: «Сытуацыя ў Беларусі і дзеяньні Эўразьвязу ў адказ, улучна з пытаньнем аб аднаўленьні дзеяньня санкцыяў, будуць абмяркоўвацца на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ 27–28 жніўня ў Бэрліне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных справаў Нямеччыны: ЭЗ сур’ёзна абмяркуе пытаньне аб санкцыях супраць Менску