Прэзыдэнт Літвы Гітанас Науседа ў панядзелак заявіў, што Эўразьвязу варта абмеркаваць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі ў адказ на дзеяньні ўладаў краіны супраць апазыцыі.
«Дынаміка такая, што нам варта з усёй сур’ёзнасьцю гаварыць пра санкцыі для Беларусі, бо тое, што адбываецца цяпер, нават здалёк не нагадвае тыя рэпрэсіі, якія рэжым праводзіў усе апошнія гады», — цытуе прэзыдэнта Літвы партал delfi. lt.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнты Літвы і Польшчы заклікалі Менск паважаць грамадзянскія правы«Мы ня можам глядзець на гэта скрозь пальцы», — дадаў Науседа.
Паводле яго, ад сытуацыі з датрыманьнем правоў чалавека будзе залежаць супрацоўніцтва Літвы з уладамі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэо: выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі