З заклікам да Беларусі зьвярнуўся Генэральны сакратар ААН

Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш

Прэс-сакратар генэральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша Стэфан Дзюжарык выступіў з заявай з нагоды сытуацыі ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі

«Генэральны сакратар працягвае з заклапочанасьцю сачыць за цяперашняй сытуацыяй у гэтай краіне, уключаючы паведамленьні аб пратэстах пасьля выбараў і выпадках гвалту ў Менску і ў іншых гарадах, — заявіў Дзюжарык. — Генэральны сакратар заклікае беларускія ўлады праявіць максымальную стрыманасьць і забясьпечыць поўнае шанаваньне правоў на свабоду слова, мірных сходаў і асацыяцыяў.

Ён падкрэсьлівае важнасьць ажыцьцяўленьня гэтых правоў у мірнай абстаноўцы і ў адпаведнасьці з законам. Генэральны сакратар настойліва заклікае ўсе бакі пазьбягаць дзеяньняў, якія могуць узмацніць напружанасьць, і вырашаць пытаньні, якія ўзьнікаюць, у духу дыялёгу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заклікалі беларускія ўлады не перашкаджаць мірным сходам