Супольнасьць «Сумленныя людзі» — аб’яднаньне з мэтай абараніць права голасу — зьвярнуліся да ўсіх чальцоў выбарчых камісій.
«Калі вы ня згодныя з падлікам на ўчастках — не маўчыце! Ад вас залежыць будучыня краіны. Публічна паведамляйце аб парушэньнях, ня бойцеся быць з народам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрадэпутат: Лукашэнка прайграў Ціханоўскай, і ЭЗ павінен патрабаваць перападліку галасоўПаводле «Сумленных людзей», каля ста камісій па ўсёй краіне ўжо апублікавалі сумленныя вынікі, у якіх перавага галасоў на баку Сьвятланы Ціханоўскай, паводле супольнасьці, уражвае.
«Сумленныя людзі» просяць сяброў участковых камісій, якія не сталі ўдзельнічаць у фальсыфікацыях, сутыкнуліся з ціскам і прымусам, якія выказваліся, але не змаглі перашкаджаць фальсыфікацыі, зьняць на відэа ці запісаць сваё меркаваньне і даслаць па інтэрнэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК, Лукашэнка мае 80.23%, Ціханоўская — 9.9%«Мы забясьпечым вам абарону і выкарыстаем дадзеныя асаблівага меркаваньня для аднаўленьня справядлівасьці». - гаворыцца ў звароце «Сумленных людзей».