У Менску супрацоўнікі міліцыі зьбілі спэцыяльнага карэспандэнта расейскамоўнага інфармацыйнага рэсурсу «Медуза» Максіма Солапава, які асьвятляў падзеі ў горадзе падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Пра гэта паведамляе Daily Storm, чыіх карэспандэнтаў таксама затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Журналісты патэлефанавалі ў рэдакцыю з аўтазаку і сказалі, што не атрымалі сур’ёзных траўмаў, але міліцыянты «надта зьбілі Максіма Солапава зь „Медузы“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Беларусі: загінулых падчас акцыяў пратэсту не былоЖурналісты Daily Storm пасьпелі паведаміць, што іх вязуць у Маскоўскае РУУС Менска, пасьля чаго сувязь перарвалася.
З Максімам Солапавым «Медуза» ня можа зьвязацца з 01:30. Жонка журналіста расказала, што ў менскім шпіталі хуткай дапамогі ёй паведамілі, што такі пацыент не паступаў. Хоць з раненьнямі, з словаў мэдыкаў, яго мусілі б адвезьці менавіта туды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уначы пасьля выбараў хірургаў выклікалі з дому для правядзеньня экстраных апэрацый пацярпелым