Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі: загінулых падчас акцыяў пратэсту не было


Сутыкненьні зь сілавікамі падчас пратэстаў у Менску ў ноч на 10 жніўня
Сутыкненьні зь сілавікамі падчас пратэстаў у Менску ў ноч на 10 жніўня

10 жніўня праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч паведаміў пра гібель аднаго чалавека падчас пратэсту мінулай ноччу ў Менску. У МУС Беларусі зьняпраўджваюць гэтую інфармацыю.

«У нас няма загінулых», — сказала Вольга Чамаданава на просьбу пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць гібель чалавека падчас пратэстаў уначы на 10 жніўня ў Менску.

Падрабязную інфармацыю аб затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў МУС паабяцалі даць пазьней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG