Пра гэта гаворыцца ў пастанове Цэнтрвыбаркаму.
«Тэрытарыяльныя амбуляторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя ў месцы жыхарства або месцы знаходжаньня выбарнікаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасьці прагаласаваць на ўчастках для галасаваньня, створаных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасаваньня на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбарніка з COVID-19 на адпаведны ўчастак або выезду сяброў участковай камісіі да месца жыхарства выбарніка», — паведамляе ЦВК.
Арганізацыі аховы здароўя павінны перадаць ва ўчастковыя камісіі зьвесткі пра выбарнікаў з COVID-19, ахвочых прагаласаваць на ўчастках для галасаваньня, утвораных у бальніцах.
Арганізацыі аховы здароўя павінны дастаўляць выбарнікаў з каранавірусам на ўчасткі ў бальніцах альбо арганізоўваць выезд сяброў камісія для галасаваньня дома.ў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз абнавіў сьпіс бясьпечных ад COVID краінаў. Ці ёсьць там Беларусь?22 ліпеня на пасяджэньні ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што ў Беларусі каля 41 тысяч грамадзян — кантактаў першага ўзроўню і хворых на COVID-19.
«На гэты момант паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя ў нас у краіне недзе каля 41 тысяч грамадзян, якія ёсьць кантактамі першага ўзроўню альбо знаходзяцца на карантыне ў сувязі з захворваньнем. Гэта тыя грамадзяне, якія знаходзяцца дома, я не кажу пра лякарні», – сказала Ярмошына.
Пазьней міністэрства аховы здароўя заявіла, што агучаныя Ярмошынай лічбы «тычацца асобаў, якія на сёньня знаходзяцца пад усімі відамі мэдычнага назіраньня. У гэтую групу ўваходзяць інфікаваныя COVID-19 пацыенты (у тым ліку якія знаходзяцца ў стацыянарах), кантакты першага ўзроўню (якія не хварэюць, але знаходзяцца на хатнім карантыне, бо могуць быць пераносчыкамі захворваньня), кантакты другога ўзроўню і яшчэ адна група — грамадзяне, якія вярнуліся з краін зь неспрыяльнай эпідмічнай сытуацыяй».
Паводле Міністэрства здароўя, на 1 жніўня ў Беларусі агулам 67 946 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, зь іх 62 686 пацыенты паправіліся і выпісаныя, 563 памерлі.