Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абнавіў сьпіс бясьпечных ад COVID краінаў. Ці ёсьць там Беларусь?


Рада ЭЗ у чацьвер перагледзела сьпіс бясьпечных дзяржаваў, для ўезду зь якіх краіны-сябры павінны паступова зьняць эпідэміялягічныя абмежаваньні, і Беларусі там няма.

Новыя дзяржавы ў сьпіс ня ўносіліся, а Альжыр зь яго выдалілі

Такім чынам, ад 31 ліпеня дзяржавам-сябрам рэкамэндуецца дазволіць уезд жыхарам 12 краінаў. Гэта Аўстралія, Канада, Грузія, Японія, Марока, Новая Зэляндыя, Руанда, Паўднёвая Карэя, Тайлянд, Туніс, Уругвай і Кітай пры ўмове пацьвярджэньня ўзаемнасьці.

Пераглядаючы сьпіс два тыдні таму, ЭЗ выключыў зь яго Сэрбію і Чарнагорыю. Наступны перагляд — праз два тыдні.

З пункту гледжаньня эпідэміялягічнай сытуацыі, у трэціх краінах, для якіх адмененыя абмежаваньні на ўезд, колькасьць новых выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён і на 100 000 жыхароў павінна быць блізкая да сярэдняй у ЭЗ або ніжэйшая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG