Аляксандар Лукашэнка даручыў кіраўніку перадвыбарнага штаба Натальлі Качанавай і кіраўніка справамі прэзыдэнта Віктару Шэйману гарантаваць бясьпеку працы выбаркамаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З прычыны каранавірусу». На некаторых выбарчых участках кабіны ня будуць закрываць шторкаміПра гэта паведаміў блізкі да кіраўніка краіны тэлеграм-канал «Пул першага».
«Таму што мне ўсё часьцей і часьцей прыходзіць інфармацыя пра тое, што не паўсюль у нас спакойна хочуць правесьці прэзыдэнцкія выбары. А гарантаваць бясьпеку на кожным участку — наш сьвяты абавязак. Вы бачыце, што робіцца вакол. Няхай пакрычаць, пашумяць. Празьмернасьцяў быць не павінна. Не павінна быць так, што яны нас пачнуць крытыкаваць за тое, што мы выкарыстоўваем момант, каб дзесьці кагосьці абмежаваць. Ёсьць закон, згодна з законам павінна ісьці перадвыбарная агітацыя і праца ўся», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўчастках для галасаваньня ў Гомлі пройдуць канцэрты, спаборніцтвы, віктарыны і «рухомыя гульні»Раней паведамлялася, што Лукашэнка праводзіць сёньня ў Палацы Незалежнасьці шэраг сустрэчаў.