На трасе Гомель — Бранск, па якой праходзіць вялікі транспартны паток, па-ранейшаму няма чэргаў. Гэта зафіксаваў карэспандэнт Свабоды па абедзе 31 ліпеня.
На мяжы не заўважна ніякіх зьменаў. Паводле кіроўцаў, якія прыяжджаюць з Расеі ў Беларусь, расейскія памежнікі па-ранейшаму надглядаюць транспарт, праводзяць стандартную праверку пашпартоў і дакумэнтаў, якую ўводзілі яшчэ з прычыны каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія памежнікі пачалі заносіць беларусаў у кампутарную базу, паступіла распараджэньне ФСБ31 ліпеня кіроўцы машын, якія выяжджаюць з Расеі міжнароднай трасай М1, пачалі паведамляць, што расейскі бок узмацніў надгляд на мяжы зь Беларусьсю.
У Памежным упраўленьні Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі па Смаленскай вобласьці пацьвердзілі Свабодзе, што паступіла распараджэньне занатоўваць дадзеныя грамадзян Беларусі, якія перамяшчаюцца ў абодвух кірунках, але гэта не азначае, што гаворка пра «закрыцьцё мяжы». Прычыны падобнага кроку не называюцца.
МЗС Беларусі накіравала ноту расейскаму боку з просьбай праясьніць сытуацыю на беларуска-расейскай мяжы і ўдакладніць, ці сапраўды парадак перасячэньня мяжы зьменены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўныя СМІ: У Беларусі затрымалі 33 расейскіх баевікоў, у краіну «прыбылі звыш 200 баевікоў»У ноч на 29 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр». Яшчэ аднаго затрымалі пазьней на поўдні Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Расеі.