Эўра на валютнай біржы ў Менску абнавіў гадавы максымум, даляр патаньнеў

Па выніках таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы зафіксаваны новы рэкорд курсу эўра — 2,8990 беларускага рубля.

Гэта гадавы максымум. Да гэтага найвышэйшы паказьнік адзначаўся сёлета 30 сакавіка — 2,8793.

На пачатку году курс эўра вагаўся ў межах 2,3 рубля.

Зрэшты, гэта агульнасусьветны працэс, эўрапейская валюта ўмацоўваецца таксама да даляра. Цяпер за 1 эўра даюць 1,17 даляра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раманчук: У 2021 годзе ў Беларусі створыцца сытуацыя, блізкая да дэфолту

У сваю чаргу, даляр на Беларускай валютна-фондавай біржы патаньнеў да да 2,4375 рубля.

Расейскі рубель таксама зьніжаецца — да 3,3156 за 100 адзінак.