Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што расейскі бок пакуль не валодае ўсёй паўнатой інфармацыі ў сувязі з інцыдэнтам з затрыманьнем расейцаў у Беларусі і разьлічвае на тое, што гэтая сытуацыя будзе праясьняцца. Пра гэта паведаміла агенцтва ТАСС
«Сёньня наш амбасадар мае зносіны з МЗС і з калегамі ў Менску. Разьлічваем, што ў выніку гэтых зносінаў, а таксама па каналах зносінаў паміж адмысловымі службамі, мы атрымаем вычарпальную інфармацыю пра тое, што адбылося», — сказаў Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раўкоў: Рэшту з 200 баевікоў шукаюць у Беларусі, затрыманых падазраюць у падрыхтоўцы тэрактуПаводле яго, у Крамлі разьлічваюць на захаваньне ўсіх правоў затрыманых у Беларусі расейцаў. «Безумоўна, мы разьлічваем на тое, што ўсе правы затрыманых расійскіх грамадзян будуць выконвацца ў поўнай меры», — сказаў прадстаўнік Крамля.
Як паведамляе агенцтва «Новости», Пяскоў назваў інсынуацыямі заявы пра датычнасьць Расеі да пратэстаў у Беларусі. У Крамлі таксама заявілі, што абмркоўваць цяперашнюю сытуацыю праз тэлефон Пуцін і Лукашэнка пакуль не плянуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдатам у прэзыдэнты паведамілі пра новых баевікоў, якіх рыхтуюць на тэрыторыі Расеі