Дзяржаўныя СМІ Беларусі 29 ліпеня паведамілі пра затрыманьне ў Беларусі 33 баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «ПВК Вагнэра». 20 чалавек з гэтага сьпісу знаходзяцца ў базе ўкраінскага сайта «Міратворац».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўныя СМІ: У Беларусі затрымалі 33 расейскіх баевікоў, у краіну «прыбылі звыш 200 баевікоў»Украінскі недзяржаўны цэнтар «Міратворац» заснавалі ў 2014 годзе для вывучэньні прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпек і міжнароднага правапарадку. За шэсьць гадоў дзейнасьці цэнтар сабраў больш як 200 тысяч прозьвішчаў грамадзян розных краін, дзейнасьць якіх, паводле стваральнікаў сайта, мае прыкметы злачынстваў. Чытаць болей
5 з 20 чалавек са знойдзеных у базе «Міратворца» названыя чальцамі групы «ЧВК Вагнера», якая ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Ўкраіны і ў Сырыі.
Хто ёсьць у базе?
- Дрыга Алег Ігаравіч, 1986 году нараджэньня, паходзіць з Данецку;
- Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч, 1980 году нараджэньня, мэханік-кіроўца групы Вагнэра;
- Алтухаў Аляксандар Віктаравіч, у базе «Міратворца» і публікацыі БелТА не супадае дата нараджэньня;
- Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 1981 году нараджэньня, пазаштатны супрацоўнік групы Вагнэра;
- Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 1975 году нараджэньня, удзельнік групы Вагнэра;
- Рудэнка Аляксандар Сьвятаслававіч, быў дададзены ў базу «Міратворца» 29 ліпеня, пазьней выдалены;
- Харытонаў Дзяніс Юрʼевіч, 1980 году нараджэньня, наводчык групы Вагнэра;
- Сідараў Сяргей Аляксандравіч, камандзір танкавага экіпажу;
- Кошман Максім Яраслававіч, 1981 году нараджэньня, кіроўца-тэлефаніст;
- Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 1986 году нараджэньня;
- Карымаў Рынат, 1984 году нараджэньня, у публікацыі БелТА і базе «Міратворца» не пазначана імя па бацьку;
- Шубін Аляксандар Ігаравіч, 1996 году нараджэньня;
- Шаломенцаў Ігар Барысавіч, 1975 году нараджэньня;
- Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 1988 году нараджэньня, сябра расейскай прыватнай вайсковай кампаніі;
- Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 1965 году нараджэньня;
- Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, сябра Саюзу добраахвотнікаў Данбасу;
- Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 1977 году нараджэньня, сябра групы Вагнэра, паходзіць зь Беларусі.
Траціна затрыманых — выхадцы з Украіны
Выканаўчы дырэктар цэнтру «Міратворац» Раман Зайцаў паведаміў Свабодзе, што трэцяя частка затрыманых у Беларусі — выхадцы з Украіны — Данецкай, Луганскай вобласьці і, верагодна, Адэсы.
Паводле яго, цягам дня ўсе прозьвішчы, абнародаваныя ў Беларусі як «баевікі прыватнай вайсковай кампаніі», будуць унесеныя ў базу «вайсковых злачынцаў». 20 зь іх былі ўнесеныя цягам 2015-2017 гадоў.
«У мяне пытаньне, чаму іх раней ня бралі, іх ды іншых?», — сказаў Раман Зайцаў. У той жа час ён адмовіўся адказваць на пытаньне аб наяўнасьці ў цэнтра «Міратворац» інфармацыі аб тым, што прадстаўнікі групы «Вагнэр» не аднойчы наведвалі Беларусь.
Расейскі пісьменьнік Захар Прылепін, які камандаваў баевікамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі», напісаў у Тэлеграме, што сярод затрыманых ёсьць некалькі чалавек, якія служылі ў ягоным батальёне на Данбасе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада Расеі ў Менску адмовілася камэнтаваць інфармацыю пра затрыманьне 33 расейскіх грамадзян ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўныя СМІ: У Беларусі затрымалі 33 расейскіх баевікоў, у краіну «прыбылі звыш 200 баевікоў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі — не адзіны. Стваральнікі ўкраінскага «Міратворца» пашыраць базу беларусаў-парушальнікаў