Расейскі рубель патаньнеў да мінімальных значэньняў больш як за два месяцы ў адносінах да даляра і за чатыры месяцы — да эўра.
Беларускі рубель таксама істотна патаньнеў. Эўра даражэе пяты дзень запар і падскочыў да максымуму амаль за 4 дні. Падаражэлі таксама даляр і расейскі рубель. Эўра каштуе 2,8281 беларускага рубля, даляр — 2,4103, расейскі рубель — 3,3511 беларускага.
Кошт валютнага кошыка скачком павялічыўся на 0,69% да максымуму за два тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раманчук: У 2021 годзе ў Беларусі створыцца сытуацыя, блізкая да дэфолтуЭкспэрты зьвязваюць аслабленьне расейскага рубля са спыненьнем росту нафтавых цэн, а таксама зацьверджаным тыдзень таму плянам ратаваньня эканомікі Эўразьвязу, на які ў Эўропе маюць намер выдаткаваць 750 мільярдаў эўра, паведамляе Lenta.ru. Беларускі ж рубель рэагуе на курс расейскага.