На афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны зарэгістравалі пэтыцыю, у якой заклікаюць Уладзіміра Зяленскага пасьмяротна прысвоіць званьне Героя Ўкраіны тром вайскоўцам, якія 13 ліпеня загінулі ў выніку абстрэлу пад Зайцавам Данецкай вобласьці.
У прыватнасьці, гаворка ідзе пра вайскоўцаў 35-й брыгады марской пяхоты – вайсковага мэдыка беларускага паходжаньня Мікалая Ільіна і выведнікаў Дзьмітрыя Краснагрудзя і Яраслава Жураўля.
Ініцыявала пэтыцыю журналістка Марына Данілюк-Ермалаева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Загінуў, ратуючы параненага». Баевікі перадалі цела беларуса, які загінуў на перадавой на ДанбасеВайскоўцаў абстралялі ў той момант, калі яны накіроўваліся ў так званую «шэрую зону», каб эвакуаваць цела байца, які падарваўся на міне. Яны выконвалі сваё заданьне ў належных для такіх груп белых шаломах пасьля атрыманьня пацьверджаньня пра рэжым «Цішыня». Але да цела не дабраліся — баевікі адкрылі агонь спачатку са стралковай зброі, а потым з гранатамётаў і буйнакалібэрных кулямётаў.
Мэдык-беларус загінуў адразу, яшчэ двое атрымалі раненьні, ад якіх яны пазьней памерлі, бо да іх не дапусьцілі новай групы эвакуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён бачыў сябе ў змагарстве». У Магілёве разьвіталіся з мэдыкам-беларусам, які загінуў на ДанбасеПэтыцыя, якую зарэгістравалі 24 ліпеня, сабрала 2285 зь неабходных 25 тысяч подпісаў грамадзян. Яе могуць падтрымаць і беларусы.
Ва Ўкраіне зь Міколам Ільіным разьвіталіся 22 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прах загінулага на Данбасе вайсковага мэдыка разьвеялі ў БеларусіУ 2017 годзе званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна атрымаў беларус Міхась Жызьнеўскі, які загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве.