У Туркмэністане прыпынілі працу на 10 дзён буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, тэатры, паркі і прадпрыемствы сфэры паслуг. У месцах масавага збору людзей цяпер неабходна захоўваць двухмэтровую дыстанцыю паміж людзьмі.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Шпіталі перапоўненыя пацыентамі з пнэўманіяй, чыгуначны рух спынены. Пры гэтым улады сьцьвярджаюць, што ў краіне няма ніводнага выпадку захворваньня на каранавірус, паведамляе туркмэнская рэдакцыя Радыё Свабода.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ашгабаце правялі масавы роварны заезд на чале з прэзыдэнтам, які адмаўляе, што ў краіне ёсьць каранавірусПаводле афіцыйнай інфармацыі, шэраг новых абмежаваньняў уводзіцца ў краіне ў мэтах прафіляктыкі інфэкцыйных захворваньняў. Некалькі дзён таму Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала ўлады краіны ўвесьці такія захады грамадзкай бясьпекі, як быццам каранавірус ужо ёсьць у краіне. 14 ліпеня ў рэспубліцы прыпынілі пасажырскія чыгуначныя перавозкі, днём раней чыноўнікі сфэры аховы здароўя заклікалі грамадзян насіць маскі на вуліцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты САЗ не прыедуць у Туркмэністан: улады адмянілі запрашэньнеПаводле зьвестак туркмэнскай рэдакцыі, сярод супрацоўнікаў сталічных і рэгіянальных шпіталяў расьце колькасьць хворых, а самі яны перапоўненыя пацыентамі. Карэспандэнты рэдакцыі адзначаюць рэзкі рост сьмяротнасьці ад пнэўманіі амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны. Паводле атрыманых зьвестак, пацыентаў усё ж тэстуюць на COVID-19, і ў большасьці выпадкаў тэсты пацьвярджаюць наяўнасьць каранавірусу. Чаму пры гэтым улады настойваюць на яго адсутнасьці — не паведамляецца.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ