18 ліпеня ў сталіцы штата Каларада ў ЗША прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі і ў падтрымку дэмакратычных зьменаў.
Беларусы Дэнвэру выйшлі на вуліцу з плякатамі з заклікам вызваліць беларускіх палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі, а таксама плякатамі «Я/Мы 97%» і «Верым! Можам! Пераможам!» з сымбалямі кампаніі аб’яднаных штабоў Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія акцыі салідарнасьці 18 ліпеня: Кракаў, Бэрлін, Барсэлёна, Беласток, Кіеў, Тэль-Авіў, Дэнвэр. ФОТА, ВІДЭА18 ліпеня беларускія акцыі салідарнасьці таксама прайшлі ў Кракаве, Бэрліне, Барсэлёне, Беластоку, Тэль-Авіве.