Кандыдат у прэзыдэнты Ганна Канапацкая паведаміла ў Фэйсбуку, што адмоўляецца ад перадвыбарчых тэледэбатаў і накіруе заяву пра гэта ў Цэнтравыбаркам.
Сваё рашэньне Канапацкая патлумачыла тым, што гэтак жа зрабіў яе «адзіны рэальны супернік» (маецца на ўвазе, відавочна, Аляксандар Лукашэнка — РС), а астатнія апанэнты «заведама слабейшыя», і яна ня можа дазволіць сабе спаборнічаць зь імі. «Мне яшчэ неўзабаве краінай кіраваць», — патлумачыла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня будзем вынаходзіць ровар». Як кандыдаты ў прэзыдэнты будуць весьці агітацыйныя кампаніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канапацкая: «Толькі два сур’ёзныя палітыкі ўдзельнічаюць у сёлетняй кампаніі — я і Лукашэнка»