Ён праходзіць у вызначым уладай для агітацыі месцы: на вуліцы Гагарына на прыступках Лядовага палацу.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Самой кандыдаткі пакуль няма, але арганізтары дапускаюць, што яна прыедзе. Няма Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай. Рэй на пікеце вядуць актывісты ініцыятыўнай групы Ціханоўскай. Ім дапамагаюць мясцовыя палітыкі.

Магілеўцы запісваюцца ў назіральнікі
На пляцоўцы перад Лядовым палацам сабралася блізу дзьвюх соцень чалавек. Самаму старэйшаму назіральніку 82 гады. Некаторыя магілёўцы прыйшлі сем’ямі. Прыехалі прыхільнікі Ціханоўскай зь Менску і Мазыру. На пытаньне Свабоды людзі адказвалі, што прыйшлі падтрымаць перамены. Міліцыі ў форме няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўны вораг не рэжым, а нявера ў перамогу». Штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай далі супольную прэс-канфэрэнцыю. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штабы аб’ядналіся. Галоўнае пытаньне — ці ўдасца аб’яднаць электарат?