Брытанская каралева пасьвяціла ў рыцары 100-гадовага вэтэрана вайны

Лізавета II пасьвячае сэра Тома ў рыцары. 17 ліпеня 2020

Брытанская каралева Лізавета II пасьвяціла ў рыцары 100-гадовага вэтэрана Другой усясьветнай вайны Тома Мура. Ён зрабіўся шырока вядомы ў сьвеце дзякуючы беспрэцэдэнтнаму дабрачыннаму ўчынку.

У пэрыяд эпідэміі, у сакавіку сёлета, Мур абвясьціў збор ахвяраваньняў для падтрымкі Нацыянальнай службы аховы здароўя. У абмен на гэтыя ахвяраваньні Том Мур паабяцаў суайчыньнікам сто разоў абысьці свой сад — да 30 красавіка, для свайго сотага дня нараджэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вялікабрытаніі 99-гадовы вэтэран сабраў 7 млн фунтаў, гуляючы ў двары свайго дому

Прагулкі вэтэрана вакол саду ўбачылі мільёны тэлегледачоў. Тым Мур сабраў каля 33 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. За свой учынак ён быў уганараваны званьнем рыцара каралевы. Цырымонія пасьвячэньня ў рыцары прайшла 17 ліпеня ў Віндзарскім замку. Як адзначае выданьне Daily Mail, нягледзячы на адмену каралеўскім домам чэрвеньскіх і ліпеньскіх імпрэзаў, для сэра Тома зрабілі выключэньне. У рыцары яго пасьвяцілі ў прысутнасьці родных.