15 сутак арышту і штрафы. У Берасьці судзяць затрыманых падчас акцыі 14 ліпеня

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні 14 ліпеня ў Гомлі

17 ліпеня ў Берасьці працягваюцца суды над затрыманымі 14 ліпеня падчас акцыі салідарнасьці зь незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Віктарам Бабарыкам і Валерам Цапкалам, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Адміністрацыйныя справы разглядаюць у судзе Ленінскага раёну Берасьця па артыкуле 23.34 КаАП — парушэньне парадку арганізацыі або ўдзелу ў масавым мерапрыемстве. Сьведкамі на судах выступаюць міліцыянты.

Прысуды:

  • Дзяніс Сарока — 15 сутак арышту, судзьдзя Куроўскі,
  • Юры Нагорны — штраф 810 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
  • Уладзімер Палякоў — штраф 810 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
  • Алег Дзьмітрук — штраф 810 рублёў, судзьдзя Грушко,
  • Сяргей Чувілкін — штраф 810 рублёў, судзьдзя Грушко,
  • Віктар Качаргін — штраф 675 рублёў, судзьдзя Шурын,
  • Раман Пашкевіч — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
  • Аляксандар Ярмоліч — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
  • Аляксей Бурко — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
  • Віктар Локцікаў — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
  • Уладзіслаў Сыс — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
  • Ігар Ціханюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
  • Павал Кінчаў — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
  • Сяргей Кандрацюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
  • Раман Кандрацюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
  • Аляксей Макееў — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
  • Дзьмітры Тарасюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
  • Сяргей Леўчанка — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
  • Міхаіл Харынскі — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
  • Уладзімер Грысевіч — судзьдзя Шурын, пратакол адправілі на дапрацоўку,
  • Віталь Казак — справу адклалі да 20 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актор берасьцейскага тэатру, які расказаў пра гвалт у РАУС, пасьля прысуду трапіў у шпіталь

14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Увечары 14 чэрвеня ў Берасьці было затрымана 45 чалавек. Восем зь іх пазьней адпусьцілі, а 38 затрыманых пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду. Суды над затрыманымі пачаліся толькі 16 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 сутак арышту і штрафы. Суды над удзельнікамі акцыяў 14 ліпеня ў Менску, Гомлі, Пружанах, Салігорску. Абнаўляецца
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 20 сутак арышту. У Менску, Барысаве, Берасьці і Пружанах працягваюцца суды за акцыі 14 ліпеня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяўчына затрыманага 14 ліпеня: «Не хачу, каб з майго хлопца зрабілі Паліенку-2»