Цэны на на сацыяльна значныя тавары не «адпусьцяць» яшчэ тры месяцы

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) працягнула дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на сацыяльна значныя тавары на 90 дзён, піша БелТА. Агульны тэрмін рэгуляваньня цэнаў складзе 180 дзён.

У пералік сацыяльна значных тавараў уваходзіць рыба, алей, мука, крупы і макарона, хлеб, ялавічына і сьвініна, курынае мяса, малако і малочныя прадукты, дзіцячае харчаваньне, садавіна і гародніна, кава і гарбата.​

Пастанова набывае моц пасьля публікацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржава абмежавала рост цэнаў на на мяса, рыбу, малако на тры месяцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ВУП у першым паўгодзьдзі 2020 году ўпаў на 1,7%