Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава абмежавала рост цэнаў на на мяса, рыбу, малако на тры месяцы


Ілюстрацыйнае фота. У менскай краме
Ілюстрацыйнае фота. У менскай краме

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) на 90 дзён увяло дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на 26 сацыяльна значных тавараў.

Цэны будуць рэгуляваць на наступныя тавары:

  • сьвежая рыба (сямейства карпавых),
  • сьметанковае масла,
  • пшанічная мука,
  • сланечнікавы і рапсавы алей,
  • кухонная соль,
  • мяса (ялавічына, сьвініна, мяса курэй і куранят-бройлераў),
  • адрубы і буйнакавалкавыя паўфабрыкаты,
  • вараныя каўбасныя вырабы (каўбасы вараныя, сасіскі, сардэлькі),
  • яйкі курыныя сьвежыя,
  • мясныя і рыбныя кансэрвы,
  • сухое малако,
  • пастэрызаванае каровіна малако,
  • кефір з каровінага малака,
  • сьмятана,
  • тварог,
  • пітная вада ў бутэльках,
  • цьвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла,
  • запалкі,
  • жаночыя гігіенічныя пракладкі,
  • падгузьнікі,
  • туалетная папера.

Гранічны нарматыў рэнтабэльнасьці ня можа быць большы за фактычны ўзровень рэнтабэльнасьці адпаведнага тавару ў студзені — лютым. Калі ўзровень рэнтабэльнасьці быў меншы за 10%, то цяпер ён мае 10%. Лімітавая максымальная надбаўка імпартэра — 10%.

4 красавіка МАРГ увяло рэгуляваньне цэнаў на мясныя і рыбныя кансэрвы, сухое малако, каву, пітную ваду ў бутэльках, цьвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла, запалкі, жаночыя гігіенічныя пракладкі і дзіцячыя падгузьнікі, туалетную паперу, а таксама мэдычныя маскі і дэзынфэкцыйныя (антыбактэрыяльныя, антысэптычныя) сродкі (у тым ліку гелі і спрэі).

У канцы лютага Лукашэнка прыгразіў вярнуць фіксаваныя цэны на сацыяльна значныя прадукты харчаваньня.

У 2016 годзе са сьпісаў «сацыяльна значных тавараў», цэны на якія рэгулявала Міністэрства гандлю, выключылі ўсе пазыцыі — каб зьнізіць адміністрацыйнае рэгуляваньне цэнаўтварэньня. З гэтага часу міністэрства можа рэгуляваць цэны на гэтыя тавары толькі пры неабходнасьці для «выключэньня значнага росту цэнаў пры ажыцьцяўленьні аналізу сытуацыі на харчовым рынку» і толькі 90 дзён на год. Сьпіс тавараў нязьменны з 2014 году, цалкам ён апублікаваны тут.

У жніўні 2019 году сьпіс «сацыяльна значных» тавараў пашырылі. Да сьпісу дадалі

  • пшанічны хлеб,
  • батоны з пшанічнай мукі,
  • цьвёрды і паўцьвёрды сыр,
  • чорную гарбату,
  • бульбу,
  • буракі,
  • моркву,
  • капусту,
  • цыбулю,
  • агуркі,
  • памідоры,
  • манныя і прасяныя крупы,
  • мясныя буйнакавалкавыя паўфабрыкаты і водрубы,
  • вараныя каўбасы,
  • сасіскі і сардэлькі.

Раней цэны на бульбу, буракі, моркву, капусту і цыбулю маглі рэгуляваць абласныя выканкамы і Менгарвыканкам, цяпер у іх гэтыя паўнамоцтвы адабралі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG