Дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў стварае рызыкі для беларускага рубля і можа справакаваць паскарэньне інфляцыі, гаворыцца ў аглядзе цэнтру макраэканамічных дасьледаваньняў расейскага «Сбербанка».
«Вельмі неспрыяльная эканамічная каньюнктура значна ўскладняе задачу ў справе росту даходаў насельніцтва ў перадвыбарны пэрыяд», — спасылаецца БелаПАН на аналітыкаў банка што да сытуацыі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў Нацбанку займацца заробкамі і прадпрыемствамі. Гэта можа выклікаць дэвальвацыю, лічаць экспэртыПры гэтым яны адзначаюць, што рэальныя заробкі ў Беларусі прадэманстравалі зьніжэньне ў красавіку, а іх цяперашні ўзровень на 5% большы, чым у пачатку году.
«Мы асацыюем падобны рост зь дзяржаўнымі прадпрыемствамі, празь якія рэалізуецца інструмэнт падтрымкі даходаў. Па-першае, ад сярэдзіны красавіка рост заробкаў у дзяржсэктары афіцыйна адвязаны ад росту прадукцыйнасьці працы. Па-другое, хутка павялічваецца аб’ём фіскальнай падтрымкі такіх кампаній», — гаворыцца ў аглядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За травень сярэдні заробак у Менску вырас на 50 рублёў, — афіцыйная статыстыкаЯго аўтары зьвяртаюць увагу, што сёлета тройчы падвышаўся ліміт на дырэктыўнае крэдытаваньне (ад 0,7 млрд да 1,3 млрд рублёў, каля 1,1% ВУП). Акрамя гэтага, праходзіць масавая рэструктурызацыя дзейных крэдытаў са зніжэньнем ставак.
«Падобная палітыка ў мінулым ужо прыводзіла да значных праблемаў, а назапашваньне дадатковых дысбалянсаў стварае істотныя рызыкі для курсу беларускага рубля і інфляцыі», — падкрэсьліваюць аналітыкі «Сбербанка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хоць 10-20 даляраў, але трэба дадаць». Лукашэнка падпісаў указ аб падвышэньні пэнсіяўАб падтрымцы дзяржпрадпрыемстваў, у тым ліку ў частцы выплаты заробкаў, гаварылася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 19 чэрвеня. Ён даручыў кіраўніцтву Нацбанку ўзяць пад кантроль гэтае пытаньне.