У праваахоўных органаў узьніклі пытаньні да намесьніка гендырэктара Скідзельскага цукровага камбінату Сяргея Кулікоўскага. Пра гэта Tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы.
Па словах суразмоўцаў, яго падазраюць у атрыманьні «непрацоўных даходаў» ад пастаўшчыкоў сыравіны.
У канцэрне «Белдзяржхарчпрам», куратары цукровых заводаў, пацьвердзілі факт затрыманьня топ-мэнэджара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На цукровыя заводы прызначылі новых дырэктараў замест арыштаваныхСяргей Кулікоўскі адказваў за набыцьцё і перапрацоўку цукровых буракоў і сырцу. Сыравінная зона заводу ўключае восем раёнаў Горадзенскай вобласьці. Цэнтральны склад знаходзіцца ў Скідзелі, філіі — у пасёлках Рось і Пагранічны.
Сёлета ў студзені супрацоўнікі КДБ затрымалі кіраўнікоў чатырох цукровых заводаў, Беларускай цукровай кампаніі і яшчэ шэраг бізнэсоўцаў. У гэтай справе праходзіць і былы начальнік 2-га ўпраўленьня ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі Ўладзімер Ціхіня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цукровая справа». Беларусь набывала сыравіну для цукру ў Расеі, хоць мела сваюПраваахоўныя органы завялі крымінальныя справы па фактах атрыманьня і дачы хабараў. Згодна зь іх інфармацыяй, была арганізавана нелегальная схема продажу цукру і пакетаў для яго фасоўкі.
24 чэрвеня намесьнік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што расьсьледаваньне «цукровай справы» працягваецца. Фігуранты знаходзяцца пад вартай, што яны супрацоўнічаюць са сьледзтвам і прызналі факты сваёй незаконнай дзейнасьці.