Да 20 сутак арышту. У Менску, Барысаве, Берасьці і Пружанах працягваюцца суды за акцыі 14 ліпеня

16 ліпеня ў раённых судах Менску і іншых гарадоў прадоўжылі разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых удзельнікаў акцый супраць нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы кандыдатамі ў прэзыдэнты 14 і 15 ліпеня.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» валодае зьвесткамі пра больш як 280 затрыманых толькі ў Менску. Частку зь іх вызвалілі, на некаторых склалі пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі). Шмат каго пакінулі ў ізалятары да суду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 сутак арышту і штрафы. Суды над удзельнікамі акцыяў 14 ліпеня ў Менску, Гомлі, Пружанах, Салігорску. Абнаўляецца

Суд Заводзкага раёну Менску

  • Андрэй Болтач — 15 сутак арышту, судзьдзя Кацярына Мурашка,
  • Уладзімер Казаноўскі — 20 сутак арышту, судзьдзя Настасься Асіпчык.

Суд Фрунзэнскага раёну

  • Уладзіслаў Мініч — штраф 1350 рублёў, судзьдзя Юлія Крэпская,
  • І. Міронаў — штраф 1215 рублёў, судзьдзя Юлія Крэпская,
  • Максім Рудзь — штраф 1215 рублёў, судзьдзя Пісарэвіч,
  • Віктар Цяліцын — штраф 1080 рублёў, судзьдзя Ганна Буйноўская,
  • Сьвістун О. Судзьдзя Пісарэвіч. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

Суд Кастрычніцкага раёну

  • А. Мядзьведзеў 10 сутак арышту, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч,
  • Аляксей Парошын 10 сутак арышту, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч.

Суд Першамайскага раёну

  • Аляксандар Карнейчук — 15 сутак арышту, судзьдзя Максім Трусевіч,
  • Аляксей ​Міклашэвіч — 13 сутак арышту, судзьдзя Максім Трусевіч,
  • А. Гапееў — 11 сутак арышту, судзьдзя Настасься Ляйкоўская,
  • Яўген Дзепель — штраф 810 рублёў, судзьдзя Настасься Ляйкоўская,
  • Клім Луцэнка — штраф 810 рублёў, судзьдзя Максім Трусевіч,​
  • Уладзіслаў Бялоў — штраф 810 рублёў, судзьдзя Настасься Ляйкоўская,
  • Станіслаў Арэшка — штраф 675 рублёў, судзьдзя Трусевіч,
  • Озераў Аляксандар — штраф 675 рублёў, судзьдзя Трусевіч,
  • Антон Шмаўганец — штраф 459 рублёў, судзьдзя Валянціна Кулік,
  • Іван Бажэнаў — штраф 459 рублёў, судзьдзя Настасься Ляйкоўская.

Суд Савецкага раёну

  • Анатоль Сакалоўскі — 12 сутак арышту,
  • В. Сацункевіч — 10 сутак арышту, судзьдзя Марына Фёдарава,
  • А. Карнейчык — 10 сутак арышту, судзьдзя Марына Фёдарава,
  • Уладзіслаў Каляда — штраф 540 рублёў, судзьдзя Вера Галаўкова,
  • І. Бліньнікава — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шаціла.

Суд Ленінскага раёну

  • С. Шамчук — 12 сутак арышту, судзьдзя Ю. Шут,
  • П. Бацекін — 11 сутак арышту, судзьзя — Шоцік,
  • Юры Літвінаў (суд невядомы) — 11 сутак арышту,
  • В. Шуцкі — 1350 рублёў штрафу, судзьдзя — А. Кісьляк,
  • Зьміцер Калясьнікаў — 1215 рублёў штрафу, судзьдзя — А. Кісьляк,
  • Н. Сьвірыдаў — 1215 рублёў штрафу, судзьдзя — Т. Шоцік.

Берасьце

Паводле «Першага рэгіёну», у Берасьці чакаюць суду 37 чалавек. Вядомыя выракі такія:

  • П. Швейкус — 15 сутак арышту,
  • Яўген Сіняк — 15 сутак арышту,
  • Віталь Брыцько — 15 сутак арышту,
  • Даніла Палянскі — штраф 810 рублёў,
  • Аляксандар Чарнецкі — штраф 810 рублёў,
  • Андрэй Прыстаўка — штраф 810 рублёў,
  • Раман Пушкін — штраф 810 рублёў,
  • Ю. Капуцкі — штраф 810 рублёў,
  • Д. Кухарчук — штраф 810 рублёў,
  • І. Папоў — штраф 810 рублёў.

Пружаны

  • Юры Папко — 15 сутак арышту,
  • Міхаіл Кісель — 15 сутак арышту.

Барысаў

  • Ігар Антонаў — штраф 810 рублёў,
  • Дзяніс Мандзік — штраф 675 рублёў,
  • Юлія Іваноўская — штраф 675 рублёў,
  • Марыя Кукарэка — штраф 675 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 30 чалавек затрымалі ў Беларусі 15 ліпеня, у дзень падачы скаргаў у ЦВК. Сьпіс

Акрамя таго, у ізалятары часовага ўтрыманьня застаюцца грамадзяне, затрыманыя ў чарзе да Цэнтарвыбаркаму, каб падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Суды над імі чакаюцца 16 ліпеня.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.