У італьянскім горадзе Рэджа-Эмілія, у вобласьці Эмілія-Раманья на поўначы краіны прайшоў беларускі флэшмоб. Удзельнікі, акрамя постараў з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, трымалі плякат «Сірожа, гдзе палучыць дзеньгі?»
«Хачу зьвярнуцца да дэпутата Сяргея Клішэвіча, — патлумачыла ўдзельніца пікету Кацярына. — Вы сказалі, нам плацяць за тое, што мы праводзім акцыі. Але ад нас, бадай, нешта хаваецца — мы ня ведаем, куды зьвярнуцца, каб атрымаць грошы. Напэўна, вы нешта ведаеце — дык скажыце».
Сяргей Клішэвіч у інтэрвію БЕЛТА выказаў меркаваньне, што акцыі пратэсту за мяжой — пастановачныя. Беларусы замежжа задаюць яму пытаньне: хто ж ім плаціць за гэтую пастаноўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагаваў на акцыі салідарнасьці беларусаў за мяжой: гэта «пастаноўка» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагаваў на акцыі салідарнасьці беларусаў за мяжой: гэта «пастаноўка»