Улады Менску не далі дазволу на правядзеньне ў горадзе сустрэчы для абмеркаваньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Заяўку на правядзеньне сустрэчы падавала Аб’яднаная грамадзянская партыя, ініцыятарам быў штаб Віктара Бабарыкі, паведамляе Tut.by.
Адказ ад Менгарвыканкаму даў намесьнік старшыні Арцём Цура. У ім сказана, што заяўка не адпавядае арт. 9-1 Закону «Аб масавых мерапрыемствах», а таксама што заяўнікі не заключылі дамовы зь «Зелянбудам» і ГУУС Менгарвыканкаму.
Лідэр АГП Мікалай Казлоў сьцьвярджае, што дамовы зь «Зелянбудам», міліцыяй і «хуткай» былі складзеныя.
«Аказалася, што некаторыя з гэтых службаў сабатуюць заключэньне дамоваў. Так, дырэктар „Зелянбуду» Савецкага раёну Галіна Яўгенаўна Банет не падпісала 2 ліпеня падрыхтаваную і нават зарэгістраваную ўжо дамову, на якой ужо стаяла пячатка! І гэта стала падставай для адмовы ў правядзеньні мітынгу. Дамовы з хуткай дапамогай і міліцыяй былі заключаныя», — сьцьвярджае Казлоў.
Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі разам з АГП 1 ліпеня падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне публічнай сустрэчы з ініцыятарамі канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Сустрэчу плянавалі правесьці ў менскім парку Дружбы народаў 12 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыст штабу Бабарыкі адказаў на пытаньні пра рэфэрэндум. ВІДЭАПасьля таго як Віктар Бабарыка апынуўся за кратамі, ягоная каманда абнародавала відэазварот, у якім палітык заклікаў правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум, вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году, бо «ў Беларусі трэба мяняць дзейны канстытуцыйны лад».
Паводле Бабарыкі, для рэалізацыі гэтага пляну неабходна сфармаваць ініцыятыўную групу больш за 100 чалавек, сфармуляваць неабходныя зьмены і сабраць 450 тысяч подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка заклікаў правесьці рэфэрэндум аб вяртаньні да Канстытуцыі 1994 году. ВІДЭАПасьля таго як Віктар Бабарыка апынуўся за кратамі, ягоная каманда абнародавала відэазварот, у якім палітык заклікаў правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум, вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году, бо «у Беларусі трэба мяняць дзейны канстытуцыйны лад».
Паводле Бабарыкі, для рэалізацыі гэтага пляну неабходна сфармаваць ініцыятыўную групу больш за 100 чалавек, сфармуляваць неабходныя зьмены і сабраць 450 тысяч подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка заклікаў правесьці рэфэрэндум аб вяртаньні да Канстытуцыі 1994 году. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчыма вярнуць Канстытуцыю 1994 году? Разьбіраемся з экспэртамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Бабарыка хоча вярнуць Канстытуцыю 1994 году. Коратка пра тое, чым яна адрозьніваецца ад сучаснай