Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа афіцыйна паінфармавала Арганізацыю аб’яднаных нацый аб выхадзе са складу Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, адзначаючы, што выхад пачне дзейнічаць праз год, а гэта значыць, што ў выпадку зьмены абставін новая амэрыканская адміністрацыя можа адмяніць гэтае рашэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: пандэмія COVID-19 узмацняецца ва ўсім сьвеце. У распрацоўцы 141 вакцынаУ траўні Дональд Трамп упершыню выказаў пагрозу спыніць удзел ЗША ў Сусьветнай арганізацыі здароўя, якую ён жорстка раскрытыкаваў за неадэкватную, на ягоную думку, рэакцыю на пандэмію каранавірусу і абвінаваціў у тым, што яна паддаецца кітайскаму ўплыву.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, паводле словаў яго прэсавага прадстаўніка, «знаходзіцца ў працэсе праверкі, разам з Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя, ці выконваюцца ўсе ўмовы для такога выхаду».
Згодна з умовамі выхаду, ЗША павінны выканаць свае фінансавыя абавязаньні перад САЗ да часу завяршэньня ўсёй працэдуры выхаду. ЗША, найбуйнейшы донар САЗ, раней пералічвалі арганізацыі больш за 400 мільёнаў даляраў у год. На гэты момант Вашынгтон завінаваціўся САЗ 200 мільёнаў даляраў.