У Беларусі адмянілі дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на некаторыя тавары, якія стрымліваліся падчас ажыятажнага попыту на фоне пашырэньня каранавірусу і сытуацыі на валютным рынку.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю № 45.
У красавіку сьпіс сацыяльна значных тавараў папоўнілі рыбныя і мясныя кансэрвы, сухое малако, кава, пітная вада, гаспадарчае мыла, запалкі, гігіенічныя пракладкі, падгузкі, туалетная папера, сродкі засьцярогі органаў дыханьня (маскі для індывідуальнага прымяненьня), сродкі дэзынфэкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства працы Беларусі: даходы за травень індэксавацца ня будуцьГандлю рэкамэндавалі спыніць стымуляваньне продажу на такія групы тавараў як макарона, крупы, мясныя і малочныя кансэрвы, алей, гаспадарчае і туалетнае мыла, гарбата, кава, санітарна-гігіенічныя сродкі.
Цяперашняй пастановай адмяняецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на каву, кансэрвы мясныя, кансэрвы з рыбы, малако сухое, мыла цьвёрдае і гаспадарчае, запалкі, пракладкі гігіенічныя, падгузкі (дзіцячыя і дарослыя), туалетную паперу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Безадказныя» крамы дазволілі закрываць на 90 дзён. Такіх «ня больш за 10%», — віцэ-прэм’ерУ пэрыяд цэнавага рэгуляваньня сытуацыя на спажывецкім рынку стабілізавалася. Ва ўмовах адсутнасьці падвышанага попыту і наяўнасьці шырокага асартымэнту тавараў прынятая пастанова № 45, — адзначаецца ў ведамстве.