У гарадзкім пасёлку Парычы Сьветлагорскага раёну Гомельскай вобласьці ўначы 2 ліпеня зьнік помнік Леніну. Ад яго застаўся адзін пастамэнт, расказалі Свабодзе мясцовыя жыхары.
Па словах месьцічаў, імаверна яго разьбілі.
Першы помнік Леніну ў Парычах паставілі яшчэ ў 1930 годзе. Паводле гістарычных зьвестак, яго зьнішчылі фашысты падчас Другой усясьветнай вайны. Аднавілі помнік у 1957-м — да 40-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У сельсавеце ня сталі камэнтаваць інцыдэнт, таму невядома, ці плянуюць у Парычах аднаўляць помнік. Мясцовыя чыноўнікі параілі зьвярнуцца ў міліцыю і сказалі, што «не валодаюць сытуацыяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёньня 150 гадоў Леніну. Тры цытаты Ільліча: «Расстраляць», «расстраляць», «расстраляць» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі ня зносяць помнікі Леніну