Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з амбасадарам Славаччыны Ёзэфам Мігашам і ўручыў яму ордэн Францішка Скарыны.
Дыплямат уганараваны «за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне сяброўскіх стасункаў і разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Славаччынай», гаворыцца ў паведамленьні прэзыдэнцкай прэсавай службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля менскага параду амбасадар Славаччыны падаў у адстаўкуНягледзячы на адмову амбасадараў краінаў Эўразьвязу ва ўмовах каранавірусу, амбасадар Славаччыны Ёзэф Мігаш прысутнічаў на вайсковым параде ў Менску 9 траўня. У адказ на крытыку з боку МЗС сваёй краіны Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая. У замежнапалітычным ведамстве палічылі, што ён парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай.
Пазьней Мігаш патлумачыў, што ягоны ўдзел у парадзе быў прынцыповай пазыцыяй: «Я сын партызана і антыфашыста».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў міжнародным скандалам адкліканьне амбасадара Славаччыны за ўдзел у парадзе ў МенскуАляксандар Лукашэнка падтрымаў Мігаша, назваўшы адстаўку «міжнародным скандалам».
Ёзэф Мігаш працягвае выконваць абавязкі амбасадара, пакуль кіраўніцтва Славаччыны ня знойдзе яму замену.