Напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасьці 3 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў папярэдзіла жыхароў і гасьцей Беларусі пра недапушчальнасьць «любых правакацый» і заклікала быць пільнымі.
«Супрацоўнікі міліцыі не дазволяць азмрочыць памяць тых, хто аддаў свае здароўе і жыцьцё за мір і спакой на беларускай зямлі! Любы́я правакацыі, у тым ліку палітычнага кшталту, будуць спыняцца ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам», — гаворыцца ў звароце МУС.
- Міліцыю перавядуць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.
- Месцы масавых сьвяткаваньняў агародзяць, прайсьці можна будзе толькі праз кантрольна-прапускныя пункты пасьля праверкі.
- людзей просяць ставіцца да гэткіх мераў з разуменьнем, быць пільнымі, захоўваць парадак і выконваць патрабаваньні арганізатараў і праваахоўнікаў.