Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларуская сыстэма аховы здароўя «годна выстаяла ў барацьбе з каранавірусам».
«Наша сыстэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зьніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёньня можна сказаць: мы перамаглі. І пасьля канчатковай перамогі над СОVID-19 абавязкова асобна сустрэнемся з нашымі лекарамі, якія сёння ўсё яшчэ на варце», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: пандэмія COVID-19 узмацняецца ва ўсім сьвеце. У распрацоўцы 141 вакцынаЗаява была зробленая падчас цырымоніі ўзнагароджаньня прадстаўнікоў мэдычнай галіны і сілавых структураў. Сярод іх вайскова-палявы хірург Уладзімер Корык, рэктар Горадзенскага мэдычнага ўнівэрсітэту Віктар Сьняжыцкі, начальнік галоўнага ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандар Высоцкі ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: пандэмія COVID-19 узмацняецца ва ўсім сьвеце. У распрацоўцы 141 вакцынаТым часам кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі здароўя заяўляе, што колькасьць інфакаваных паўсюдна расьце, гаворкі пра тое, што каранавірус пераможаны, няма.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ