Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне публічнай сустрэчы з ініцыятарамі канстытуцыйнага рэфэрэндуму, паведаміла 1 ліпеня падчас стрыму на Youtube-канале Бабарыкі прадстаўніца штабу Марыя Калесьнікава.
Паводле яе, сустрэчу па абмеркаваньні рэфэрэндуму і магчымых паправак у Канстытуцыю плянуюць правесьці ў менскім парку Дружбы народаў 12 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка заклікаў правесьці рэфэрэндум аб вяртаньні да Канстытуцыі 1994 году. ВІДЭАЯк патлумачыла Марыя Калесьнікава, для таго, каб выступіць з ініцыятывай рэфэрэндуму, павінен быць праведзены сход людзей, якія вылучаюцца, і павінна быць створаная ініцыятыўная група.
«Гэта вельмі важны момант, таму што за вельмі доўгі час гэта адзін з магчымых спосабаў, калі мы можам усе мірна сабрацца і абмеркаваць нешта — закон ці Канстытуцыю — якія непасрэдна на нас з вамі могуць паўплываць. І натуральна, чым больш людзей будзе ўцягнута ў гэты працэс абмеркаваньня, дыскусіі, тым больш карысна гэта будзе для будучыні Беларусі», — сказала прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі.
Пакуль у штабе чакаюць узгадненьня заяўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Бабарыка хоча вярнуць Канстытуцыю 1994 году. Коратка пра тое, чым яна адрозьніваецца ад сучаснай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: вяртаньне да Канстытуцыі 1994 году — гэта крок назад ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчыма вярнуць Канстытуцыю 1994 году? Разьбіраемся з экспэртамі